Грунтоўная праца

- 11:33Адукацыйная прастора

Навучэнец 10 класа сярэдняй школы № 6 Жодзіна Ілья Дыбаль заваяваў дыплом І ступені ў намінацыі “Даследчыя і пошукавыя работы” конкурсу метадычных распрацовак з міжнародным удзелам “Война во мне не умолкает”, арганізаванага Інстытутам развіцця адукацыі і сацыяльных тэхналогій Курганскай вобласці (Расійская Федэрацыя).

Як паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінскага аблвыканкама, удзельнікамі конкурсу сталі навучэнцы з Ра­сіі, Беларусі, Казахстана, якія прадставілі больш за 100 работ. Работа Ільі Дыбаля паказала важнасць захавання міру на нашай планеце, сведчыць пра гераічнае мінулае беларускага народа. Таксама 37 метадычных распрацовак паступіла ад педагогаў. У намінацыі “Метадычныя распрацоўкі” дыплом ІІІ ступені атрымала кіраўнік даследчай работы Ільі настаўніца англійскай мовы Святлана Міхайлаўна Каляда за распрацоўку пазакласнага мерапрыемства “Ніколі не забу­дзем”, якое прысвечана памяці спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны беларускіх вёсак. Дарэчы, Святлана Міхайлаўна з’яўляецца настаўнікам-метадыстам і выхавала цэлую плеяду знаўцаў англійскай мовы, выдатных даследчыкаў і годных грамадзян.

Падрыхтаваў Ігар ГРЭЧКА.