Па выніках работы сістэмы адукацыі за 2022 год узнагароджаны калектывы некалькіх устаноў адукацыі. Таксама адзначаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» шэраг работнікаў сферы адукацыі.
Граматай Міністэрства
адукацыі Рэспублікі
Беларусь і пераходзячым
сімвалам якасці
”Лепшы ў адукацыі“
- У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“
галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінскага аблвыканкама.
- У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“
аддзел адукацыі Мазырскага райвыканкама.
- У намінацыі ”Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, якая размешчана ў гарадской мясцовасці“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Дзіцячы сад № 3 г.Ляхавічы“ Брэсцкай вобласці.
- У намінацыі ”Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, якая размешчана ў сельскай мясцовасці“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Дзіцячы сад аграгарадка Кадзіна“ Магілёўскай вобласці.
- У намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў гарадской мясцовасці“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 2 г.Віцебска“.
- У намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў сельскай мясцовасці“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Луненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета“ Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
- У намінацыі ”Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Спецыяльная школа № 18 г.Мінска“.
- У намінацыі ”За выніковую працу па забеспячэнні якасці атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“
калектыў установы адукацыі ”Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі“.
- У намінацыі ”За лепшую работу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый“
калектыў установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны індустрыяльны каледж“.
- У намінацыі ”За лепшую работу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў з прафесіянальна-тэхнічнай адукацыяй у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый“
калектыў установы адукацыі ”Баранавіцкі дзяржаўны каледж тэхналогіі і дызайну“.
- У намінацыі ”Лепшы ўніверсітэт па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў ва ўмовах лічбавай трансфармацыі галін эканомікі“
калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
- У намінацыі ”За дасягненні ў развіцці навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці“
калектыў навукова-даследчай установы ”Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А.Н.Сеўчанкі“ Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Нагрудным знакам
Міністэрства адукацыі
”Выдатнік адукацыі“
за добрасумленную плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значны асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення:
Пратасевіч Святлану Міхайлаўну — дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі ”Сярэдняя школа № 111 г.Мінска“;
Герасімук Алу Сцяпанаўну — намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі ”Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк“;
Судзіліну Алену Пятроўну — загадчыка дзяржаўнай установы адукацыі ”Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г.Веткі“;
Яцыновіч Таццяну Тадэвушаўну — настаўніка матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі ”Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат“;
за добрасумленную плённую працу па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, асабісты ўклад у падтрымку і развіццё маладзёжных ініцыятыў:
Сафейчанка Ірыну Уладзіміраўну — намесніка начальніка аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, рэлігій і нацыянальнасцей галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама;
за добрасумленную плённую працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, значныя дасягненні ў працоўнай дзейнасці:
Дзямідка Марыну Мікалаеўну — дацэнта кафедры тэхналогій прафесіянальнай адукацыі ўстановы адукацыі ”Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі“;
Дунаеву Таццяну Аляксандраўну — метадыста ўстановы адукацыі ”Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж“;
за шматгадовую плённую педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў:
Тура Віктара Уладзіміравіча — загадчыка кафедры тэхналогіі бетону і будаўнічых матэрыялаў установы адукацыі ”Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт“, доктара тэхнічных навук, прафесара.
Міністр А.І.Іванец