Ініцыятыва заахвочваецца

- 11:47Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Лепшыя педагагічныя работнікі Мінска атрымалі прэміі і гранты па выніках гарадскога конкурсу “Вопыт і ініцыятыва педагогаў — рэсурс адукацыі сталіцы”. 

У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў.

Па словах начальніка Цэнтра падтрымкі і развіцця інавацыйнай адукацыйнай практыкі Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Людмілы Венцаравай, ужо больш за 20 гадоў сталічныя педагогі штогод атрымліваюць прэміі і гранты за значны ўклад у развіццё сталічнай адукацыі і за распрацоўку інавацыйных праектаў. Сёлета спаборніцтвы праходзілі па 10 намінацыях, якія ахоплівалі педагогаў устаноў адукацыі ўсіх тыпаў.     

Пераможцамі сталі 167 педагогаў (50 з іх атрымалі прэміі, 117 у складзе творчых калектываў — гранты на рэалізацыю праектаў).

 

Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 30 снежня 2022 года.