Інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў ліку прыярытэтных

- 11:33Інфармацыйная гадзіна

Для кітайскага горада Цындаа найбольш важным з’яўляецца супрацоўніцтва ў сферах інвестыцый, лагістыкі, машынабудавання. Аб гэтым заявіў мэр Цындаа Мэн Фаньлі ў Мінску на дзелавым форуме пілотнай зоны рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва “Кітай — ШАС”.

Дэлегацыя з Цындаа, якая наведала Беларусь, ставіць мэтай наладзіць больш цеснае партнёрства з беларускімі калегамі. Новы імпульс развіццю сувязей з Беларуссю даў саміт ШАС, што адбыўся летам у Цындаа, у якім прынялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Старшыня КНР Сі Цзіньпін.

“Дух саміту ШАС адкрывае для кітайска-беларускага рэгіянальнага супрацоўніцтва новыя магчымасці”, — заявіў мэр Цындаа. Паводле яго слоў, горад зацікаўлены ў пастаўках беларускіх тавараў.

У сваю чаргу намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Матусевіч адзначыў: “Беларусь упэўнена ў добрых перспектывах сумеснага ўдзелу ў канцэпцыі “Адзін пояс, адзін шлях”. Рэалізацыя праектаў Беларусі і Цындаа стане ў гэтым новым этапам”.

Галоўны выканаўчы дырэктар СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка” Ху Чжэн расказаў аб тым, як развіваецца гэты аб’ект і якія велізарныя магчымасці ён прадастаўляе для рэзідэнтаў. Цяпер рэзідэнтамі парка з’яўляюцца 37 прадпрыемстваў, у ліку якіх 21 — з Кітая, 9 беларускіх і 7 — з іншых дзяржаў.