Арганізацыя Аб’яднаных Нацый імкнецца да прадаўжэння перамір’я ў Сірыі. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі каардынатар па гуманітарных аперацыях у Сірыі Якуб Хелу.
Паводле яго слоў, міжнародная супольнасць нарошчвае аб’ёмы паставак прадуктаў харчавання і медыкаментаў у асаджаныя раёны Сірыі. “Калі рэжым спынення ваенных дзеянняў будзе прадоўжаны, нам удасца да канца красавіка даставіць гуманітарную дапамогу 870 тысячам чалавек”, — паведаміў Якуб Хелу.
Ён адзначыў, што ў самым цяжкім становішчы знаходзяцца цяпер 200 тысяч сірыйскіх грамадзян, якія пражываюць у асаджаных тэрарыстамі “Ісламскай дзяржавы” раёнах горада Дэйр-эз-Зор.
Між тым спецпасланнік генеральнага сакратара ААН Стафан дэ Містура заявіў, што перамір’е ў Сірыі з’яўляецца бестэрміновым. “З пункту гледжання ААН, з пункту гледжання мэтавай групы (па спыненні агню ў Сірыі), а таксама па мюнхенскіх дамоўленасцях перамір’е мае бестэрміновую канцэпцыю”, — сказаў ён.
Спецпасланнік падкрэсліў, што прадметныя перагаворы, якія пачнуцца ў Жэневе 14 сакавіка, будуць сканцэнтраваны на пытаннях кіравання краінай, выбараў і новай канстытуцыі. Перагаворы будуць непрамымі, як і ў час папярэдняга раўнда (29 студзеня — 5 лютага). Яны прадоўжацца арыенціровачна да 24 сакавіка, пасля чаго будзе аб’яўлены перапынак.