Каб простае было цікавым

- 9:41Адукацыйная прастора, Дашкольная адукацыя

Упраўленчы менеджмент і дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі абмеркавалі ў Ветцы ўдзельнікі абласнога Савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Гомельскай вобласці.

Яны азнаёміліся з адукацыйнай прасторай Веткаўскага раёна ў цэлым і сістэмай дашкольнай адукацыі ў прыватнасці. 

“Захоўваем традыцыі, прымнажаем інавацыі” — так назвалі панараму вопыту работы Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Веткі, якую прадставіла яго кіраўнік Алена Судзіліна. Дарэчы, яна на пасяджэнні Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі прадстаўляла вопыт установы ў фарміраванні працоўных навыкаў выхаванцаў як складніку грама­дзянскага выхавання:

— На працягу навучальнага года нашы педагогі бралі ўдзел у пасяджэннях рэспубліканскага актыву педагогаў-практыкаў “Расцім патрыётаў краіны”, ініцыятарам стварэння якога выступіла дацэнт кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Людміла Мікалаеўна Варанецкая, навуковы кіраўнік нашага інавацыйнага праекта. Мы арганізавалі ўзаема­дзеянне з дзіцячай бібліятэкай, музеем баявой славы сярэдняй школы № 1 Веткі імя А.А.Грамыкі. Цесна супрацоўнічаем з Веткаўскім музеем стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава. Музейная педагогіка дазваляе з вялікай цікавасцю арганізаваць заняткі і ва ўмовах музейных экспазіцый, і ва ўстанове адукацыі — з удзелам спецыялістаў музея. 

Начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама Руслан Смірноў адзначыў, што на Гомельшчыне стабільна павялічваецца працэнт ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 9 снежня 2022 года.