Кампанія ідзе спакойна, скаргаў няма

- 10:59Інфармацыйная гадзіна

Кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў у Беларусі праходзіць спакойна, звароты, якія паступаюць у ЦВК, тычацца растлумачэння заканадаўства, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам рэспубліканскага семінара-вучобы з кіраўнікамі і арганізатарамі кампаніі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога Савета.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што дадзены старт серыі рэспубліканскіх семінараў, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні работы тэрытарыяльных камісій, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

“Утвораны галоўныя выбарчыя камісіі на гэтых выбарах — акруговыя, у Мінску іх дзевяць. Мы знаходзімся напярэдадні самага галоўнага і публічнага этапу выбараў — вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Грамадзяне прыносяць ужо заявы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Кампанія ідзе спакойна, скаргаў няма. Ёсць звароты адносна растлумачэння заканадаўства”, — сказала старшыня ЦВК.

На яе думку, у выбарчай кампаніі няма другарадных пытанняў, таму важна правесці навучанне людзей, якія будуць задзейнічаны ў арганізацыі маючых адбыцца выбараў. Лідзія Ярмошына нагадала, што дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп неабходна падаць па 14 снежня ўключна.

Тэрміны вылучэння кандыдатаў — з 10 снежня па 8 студзеня ўключна. Перыяд перадвыбарнай агітацыі прадоўжыцца да 18 лютага.

Мясцовыя выбары назначаны на 18 лютага 2018 года.