Зарэгістраваны загад Мінадукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан па ўнясенні змяненняў у загад “Аб зацвярджэнні патрабаванняў да навуковых выданняў для ўключэння іх у пералік выданняў, рэкамендаваных для публікацыі вынікаў навуковай дзейнасці”. Пра гэта заявіў міністр адукацыі і навукі Рэспублікі Казахстан Асхат Аймагамбетаў.
“Зараз у пералік уваходзяць 177 выданняў, адабраных па даволі фармальных крытэрыях, якія не заўсёды забяспечваюць высокую якасць кантэнту. У сувязі з гэтым уведзены новыя нормы з мэтай адаптацыі дзеючых крытэрыяў да міжнародных патрабаванняў. Гэта, напрыклад, двайное сляпое рэцэнзаванне, выразная рэдакцыйная палітыка, адпаведнасць артыкулаў тэматычнай накіраванасці часопіса, рэцэнзіі замежных спецыялістаў, праверка на запазычанні, транспарэнтнасць усяго працэсу публікацыі, моцная рэдакцыйная калегія, анлайн-сістэма падачы і рэцэнзавання артыкулаў, патрабаванні па этыцы і акадэмічнай сумленнасці і г.д.”, — напісаў міністр на сваёй старонцы ў Facebook.
Як адзначыў Асхат Аймагамбетаў, гэтыя патрабаванні да ўсіх айчынных навуковых часопісаў, якія ўваходзяць у названы пералік, будуць укараняцца паэтапна. “Думаецца, што колькасць выданняў крыху скароціцца, канкурэнцыя за якасны кантэнт узрасце і гэта паспрыяе фарміраванню прафесійнай акадэмічнай культуры навуковых выданняў міжнароднага ўзроўню. Больш за тое, для фінансавай падтрымкі навуковых часопісаў мы плануем аб’явіць конкурс і падтрымаць расійскія часопісы, якія павінны ўвайсці ў міжнародныя базы Scopus і Web of Science”, — праінфармаваў кіраўнік ведамства.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.





