Кім Чэн Ын зноў наведаў Пекін

- 14:48Інфармацыйная гадзіна

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын сустрэўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне.

Прэс-сакратар МЗС КНР Гэн Шуан заявіў, што візіт лідара КНДР прызначаны ўмацаваць стратэгічныя сувязі паміж краінамі.

Кім Чэн Ын ужо трэці раз наведаў КНР за апошнія тры месяцы. Гэтая сустрэча адбылася праз тыдзень пасля гістарычнага саміту Кім Чэн Ына з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Сінгапуры.