Кітай мае намер значна палепшыць сваю сістэму анлайн-адукацыі ў пачатковых і сярэдніх школах да 2025 года. Такі тэзіс утрымліваецца ў сумесным дакуменце Міністэрства адукацыі і чатырох іншых урадавых ведамстваў, паведамляе “Сіньхуа”.
Плануецца, што да 2025 года ў Кітаі будзе створана ўзаемазвязаная сістэма платформаў анлайн-адукацыі і комплексная база рэсурсаў у сферы анлайн-курсаў, якія будуць ахопліваць усе прадметы і ўсе версіі падручнікаў.
Акрамя таго, будзе рэалізаваны шэраг палітычных мер для падтрымкі і развіцця анлайн-адукацыі, гаворыцца ў дакуменце.
Была падкрэслена і неабходнасць стварэння платформаў у сферы анлайн-адукацыі ад нацыянальнага да школьнага ўзроўняў, каб забяспечыць даступнасць рэсурсаў анлайн-адукацыі для ўсіх навучэнцаў.
Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.