Кітай: краіна значна палепшыць сістэму анлайн-адукацыі да 2025 года

- 11:30Паралелі

Кітай мае намер значна палепшыць сваю сіс­тэму анлайн-адукацыі ў пачатковых і сярэдніх школах да 2025 года. Такі тэзіс утрымліваецца ў сумесным дакуменце Міністэрства адукацыі і чатырох іншых урадавых ведамстваў, паведамляе “Сіньхуа”.

Плануецца, што да 2025 года ў Кітаі будзе створана ўзаема­звязаная сістэма платформаў анлайн-адукацыі і комплексная база рэсурсаў у сферы анлайн-курсаў, якія будуць ахопліваць усе прадметы і ўсе версіі падручнікаў.

Акрамя таго, будзе рэалізаваны шэраг палітычных мер для падтрымкі і развіцця анлайн-адукацыі, гаворыцца ў дакуменце.

Была падкрэслена і неабходнасць стварэння платформаў у сферы анлайн-адукацыі ад нацыя­нальнага да школьнага ўзроўняў, каб забяспечыць даступнасць рэсурсаў анлайн-адукацыі для ўсіх навучэнцаў.

Падрыхтаваў Уладзімір МАТУСЕВІЧ.