Кітайскія даследчыкі хутка распрацуюць чып, які дазволіць да 0,1 градуса Цэльсія знізіць хібнасць вымярэнняў інфрачырвоных тэрмометраў.
Інфрачырвоны датчык тэмпературы МЭС (мікраэлектрамеханічныя сістэмы) — ключавы кампанент бескантактавых прыбораў, якія вымяраюць тэмпературу цела, у тым ліку вушных і лобных тэрмометраў, якія шырока прымяняюцца ў супрацьэпідэмічнай барацьбе. Пра гэта піша штодзённая газета “Навука і тэхніка”.
Распрацоўшчыкам новага чыпа выступіў НДІ пры карпарацыі Norinco Group. Падчас выпрабаванняў навінка прадэманстравала выдатную перашкодаўстойлівасць, што дазволіць знізіць дапушчальную хібнасць градуснікаў да 0,1 градуса. У большасці аналагаў на рынку гэты паказчык складае 0,3 градуса.
НДІ плануе павялічыць аб’ём вытворчасці названага чыпа з 20 тысяч да 1 мільёна адзінак у месяц. Выхад новай медыцынскай прылады на рынак у вялікай колькасці чакаецца ўжо ў пачатку наступнага месяца.





