Клапаціцца аб прыродзе з 1 класа

- 10:13Адукацыйная прастора, Навіны рэгіёнаў

Як сфарміраваць экалагічную свядомасць у вучняў? Як цікава і займальна прывіць ім базавыя веды аб экалогіі? Адказы на гэтыя пытанні ведае педагагічны калектыў сярэдняй школы № 1 імя М.І.Пашкоўскага Бялыніч.

На працягу апошніх трох гадоў у гэтай навучальнай установе рэалізоўвалі рэспубліканскі інавацыйны праект па фарміраванні ў вучняў экалагічнай культуры. Такую тэму педагогі выбралі мэтанакіравана.

— У апошні час пытанні, звязаныя з экалогіяй, становяцца актуальнымі грамадскімі праблемамі. І гэта не толькі нейкія глабальныя катастрофы. Экалагічных крызісаў хапае і ў нашай краіне. Самы маштабны з іх — забруджванне прыроды. Даволі часта даводзіцца бачыць бытавое смецце ў лесе, ля вадаёмаў. Мы ўпэўнены, што прычына гэтага — нізкая экалагічная культура і адукацыя насельніцтва. Выйсце з гэтай сітуацыі — навучыць свядома ставіцца да экалогіі з дзяцінства, — расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Галіна Алянюк.

Паводле яе слоў, сумеснымі намаганнямі педагогі школы распрацавалі сваю сістэму работы ў гэтым напрамку. У яе аснове не проста веды, а яшчэ і практычныя навыкі, якія на справе вучаць дзяцей берагчы прыроду роднага краю.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 18 кастрычніка 2022 года.