Ключавыя міністры назначаны

- 10:55Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Кіраўнік урада Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, якая заняла пасаду 13 ліпеня, вызначылася з ключавымі міністэрскімі пасадамі ў новым урадзе.

Галоўнай нечаканасцю, на думку экспертаў, стала назначэнне былога мэра Лондана і заўзятага прыхільніка выхаду Вялікабрытаніі з ЕС Барыса Джонса на пасаду кіраўніка знешнепалітычнага ведамства. Раней Тэрэза Мэй неаднаразова адзначала, што Барысу Джонсу не заўсёды можна давяраць.

Экс-кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Філіп Хаманд атрымаў пасаду міністра фінансаў, змяніўшы на гэтай пасадзе Джорджа Осбарна.

Дэвід Дэвіс узначаліў Міністэрства па пытаннях выхаду краіны з Еўрасаюза. На палітыка ўскладзена сур’ёзная задача, паколькі дзейнасць гэтага міністэрства ў найбліжэйшы час будзе нязменна прыцягваць увагу як брытанскай грамадскасці, так і замежных палітыкаў і фінансістаў. Самому Дэвіду Дэвісу давядзецца весці перагаворы аб умовах выхаду Вялікабрытаніі з ЕС.

Амбер Рад узначаліла МУС Вялікабрытаніі, змяніўшы на гэтай пасадзе Тэрэзу Мэй. Міністрам па міжнародным гандлі стаў Ліям Фокс. Майкл Фэлан захаваў сваю пасаду кіраўніка абароннага ведамства.
Тэрэза Мэй прадоўжыць фарміраваць кабінет міністраў.