Краінам, закранутым вынікамі канфлікту, неабходна фінансавая падтрымка

- 11:08Інфармацыйная гадзіна

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) выдзеліць пакет фінансавай дапамогі ў памеры 900 млн еўра для ўрэгулявання міграцыйнага крызісу, выкліканага грамадзянскай вайной у Сірыі. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЕБРР Сума Чакрабарці.

“Цяпер мы інвесціруем сродкі ў інфраструктурныя праекты на тэрыторыі Турцыі і Іарданіі, каб падтрымаць населеныя пункты, якія прымаюць бежанцаў. У адпаведнасці з гэтым мы маглі б выдзеліць фінансаванне ў памеры 500 млн еўра для ажыццяўлення новых (інвестыцыйных) аперацый і дадаткова прыцягнуць 400 млн еўра ў выглядзе грантаў”, — сказаў ён.
Выступаючы на канферэнцыі ў штаб-кватэры ЕБРР у брытанскай сталіцы, Чакрабарці адзначыў неабходнасць павелічэння фінансавай падтрымкі краінам, найбольш закранутым вынікамі сірыйскага канфлікту. “Гэта вельмі сур’ёзны крызіс, і няздольнасць вырашыць яго толькі пагоршыць становішча. Мы павінны дзейнічаць цяпер”, — падкрэсліў ён.
У сваю чаргу ў прэс-службе ЕБРР інфармавалі, што “банк у 2015 годзе прадаставіў 1,9 млрд еўра Турцыі, дзе цяпер знаходзяцца больш як 2 млн бежанцаў з Сірыі”.