Краіне пагражае самы страшэнны голад у свеце за многія дзесяцігоддзі

- 10:47Інфармацыйная гадзіна

ААН папярэджвае аб пагрозе найбуйнейшага за дзесяцігоддзі голаду ў Емене, паведамляюць інфармагенцтвы.

Намеснік генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях Марк Лаўкок заявіў, што Емен будзе знаходзіцца перад пагрозай голаду, “самага страшнага за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў”. Паводле яго слоў, гэта будзе прадаўжацца да таго часу, пакуль кааліцыя пад кіраўніцтвам Саудаўскай Аравіі не здыме блакаду і не адновіць пастаўкі гуманітарнай дапамогі ў рэгіён.

“Да таго часу, пакуль не адменяць гэтыя меры, у Емене будзе голад. Гэта будзе не такі голад, які забраў жыцці 250 тысяч чалавек у Самалі ў 2011 годзе, а будзе самы страшны голад у свеце за многія дзесяцігоддзі, яго ахвярамі могуць стаць мільёны чалавек”, — сказаў ён у час выступлення перад журналістамі ў ААН.

Грамадзянская вайна ў Емене прадаўжаецца з 2014 года і прывяла да цяжкай гуманітарнай сітуацыі для большай часткі насельніцтва.