Расія, Турцыя і Іран у час перагавораў у Астане падпісалі мемарандум аб стварэнні зон дээскалацыі ў Сірыі. Аб гэтым паведаміў міністр замежных спраў Казахстана Кайрат Абдрахманаў, выступаючы на пленарным пасяджэнні міжнароднай сустрэчы па ўрэгуляванні крызісу ў САР.
“На працягу двух апошніх дзён удзельнікі астанінскіх перагавораў правялі агляд рэалізацыі пагадненняў рэжыму спынення агню і рэжыму спынення баявых дзеянняў. У выніку краіны-гаранты пагадзіліся падпісаць мемарандум аб стварэнні зон дээскалацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы”, — праінфармаваў Кайрат Абдрахманаў.
У МЗС Казахстана таксама паведамілі, што наступная сустрэча ў Астане па сірыйскім урэгуляванні пройдзе ў сярэдзіне ліпеня, ёй будуць папярэднічаць кансультацыі экспертаў, якія адбудуцца ў Турцыі.