Прэзідэнт “Інтэрпола” Мэн Хунвэй прызнаў глабальныя змяненні ў злачыннасці і тэрарызме і папярэдзіў аб росце колькасці новых пагроз, якія зыходзяць ад высокіх тэхналогій. Аб гэтым ён заявіў на адкрыцці ў Сінгапуры міжнароднай канферэнцыі “Інтэрпола” “Інавацыйнае садзейнічанне процідзеянню пагрозам бяспецы”, інфармуе ТАСС.
Паводле яго слоў, цяпер мы жывём у свеце глабалізацыі, назіраем вынікі тэхналагічнай рэвалюцыі і, з аднаго боку, карыстаемся ўсімі прадастаўленымі перавагамі, з іншага боку, адбываюцца глабальныя змяненні ў плане ўчынення злачынстваў, у тым ліку тэрарыстычнай накіраванасці.
Прэзідэнт “Інтэрпола” таксама прызнаў, што ў будучым будзе назірацца рост пагроз, якія ўзнікаюць па меры развіцця высокіх тэхналогій, сацыяльных платформ і інш. У сувязі з гэтым ён заклікаў усе краіны аб’яднаць намаганні перад новымі пагрозамі, паколькі ні адна дзяржава самастойна не можа справіцца з такім злом.