Курс на імпартазамяшчэнне

- 11:42Адукацыйная прастора, Навука і інавацыі

Пра развіццё ўніверсітэцкай навукі расказвае начальнік упраўлення навукі і інавацыйнай дзейнасці Міністэрства адукацыі П.М.ПЯКУЦЬКА.

— Пётр Мікалаевіч, вы вядомая асоба ў навуковым асяроддзі, шмат гадоў працавалі ў Нацыянальнай акадэміі навук, больш як год узначальваеце ўпраўленне. Якія кірункі яго дзейнасці найбольш актуальныя сёння?

— Сфера навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў сістэме адукацыі і перспектывы яе развіцця акрэслены ў час нядаўняга пасяджэння калегіі Міністэрс­тва адукацыі. Можна вылучыць тры найбольш маштабныя задачы, пастаўленыя перад нашым упраўленнем. Гэта развіццё навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, садзейнічанне рэалізацыі інавацыйных праектаў, заснаваных на распрацоўках універсітэцкіх вучоных, і падрыхтоўка навуковых кадраў. 

— Пачнём з падрыхтоўкі навукоўцаў. Як выглядае стан спраў у лічбавым экві­валенце? 

 — У гэтым годзе такую падрыхтоўку ажыццяўляюць 26 устаноў вышэйшай адукацыі і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі. Сёння ў аспірантуры вучыцца 1846 нашых грамадзян, у дактарантуры — 333. Заўважу, што гэта складае каля паловы ўсіх аспірантаў і дактарантаў, якія вучацца ў Беларусі. У першым паўгоддзі 2022 года ва ўстановах адукацыі і навуковых арганізацыях краіны абаронена 46 доктарскіх і 220 кандыдацкіх дысертацый, у тым ліку ў арганізацыях Міністэрства адукацыі — 135 дысертацый, або 50,75% ад агульнай колькасці абароненых. Цяпер завяршаецца прыёмная кампанія ў аспірантуру і дактарантуру. З улікам колькасці пададзеных заяў мы прагназуем выкананне кантрольных лічбаў прыёму, устаноўленых Міністэрству адукацыі загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. Мы працягнем работу па выкананні ўстаноўленых мэтавых паказчыкаў згодна з падпраграмай “Навукова-арыентаваная адукацыя” Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і мала­дзёжная палітыка” на 2021—2025 гады. 

Каб падрыхтоўка навуковых кадраў мела і далей станоўчую дынаміку, будзем працягваць работу па далучэнні студэнтаў да навукова-даследчай дзейнасці. З гэтай мэтай рыхтуем цэлы арсенал мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю навуковай дзейнасці, правядзенне прэзентацый для моладзі навуковых школ і інш. Неабходна забяспечыць штогадовы разгляд пытання аб эфектыўнасці навуковага кіраўніцтва (навуковага кансультавання) на савеце (навуковым савеце) устаноў адукацыі, арганізацый, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы навукова арыентаванай адукацыі. Акрамя таго, мы і далей будзем супрацоўнічаць з Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй і ДКНТ па пытаннях удасканалення сістэмы падрыхтоўкі навукоўцаў вышэйшай кваліфікацыі.

Чытайце матэрыял Алы Клюйко ў нумары ад 1 лістапада 2022 года.