Сёння інфаграфіка становіцца выдатным інструментам як для павышэння якасці ведаў вучняў па замежнай мове, так і для развіцця іх цікавасці да прадмета.
Інфаграфіка — гэта графічны (візуальны) спосаб падачы інфармацыі, даных і ведаў. Мэта — хутка і выразна прадставіць складаную інфармацыю. Гэта выклікае актыўны водгук школьнікаў у сацыяльных сетках: інфармацыяй-малюнкам яны дзеляцца ахвотней, чым тэкстам.
Настаўніца англійскай мовы Столінскай дзяржаўнай гімназіі Брэсцкай вобласці Алена ДАНЕВІЧ прапануе апісанне форм і сэрвісаў для стварэння і пошуку інфаграфікі, якія выкарыстоўвае ў сваёй рабоце, а таксама спосабы яе прымянення на ўроку замежнай мовы.
Чытайце ў нумары ад 25 кастрычніка 2022 года.