Маштабны фестываль ідэй “Будучыня нараджаецца сёння” аб’яднаў педагогаў Віцебшчыны, іх выхаванцаў, навучэнцаў і калег з іншых рэгіёнаў краіны.
— Праект уваходзіць у лік мерапрыемстваў рэспубліканскага свята “Віцебск — маладзёжная сталіца Беларусі — 2022”, і невыпадкова яго задума ўзнікла менавіта мінулай вясной, — адзначыла галоўны спецыяліст аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Таццяна Ульянава. — Бо маладосць не надыходзіць адразу, а прарастае з дзяцінства. Тыдзень дашкольнай і спецыяльнай адукацыі якраз паказаў, што робяць педагогі вобласці, каб нашы дзеці выраслі здаровымі і гарманічна развітымі, адказнымі і актыўнымі грамадзянамі, сапраўднымі патрыётамі роднай краіны.
Чытайце ў нумары ад 27 верасня 2022 года матэрыял Таццяны Бондаравай.