Беларусь разлічвае на пашырэнне супрацоўніцтва па лініі ААН у праваабарончай тэматыцы. Гэта вынікае з заяў, зробленых намеснікам начальніка ўпраўлення глабальнай палітыкі і гуманітарнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэем Тарандой, які 16 кастрычніка ў рамках работы трэцяга камітэта 72-й сесіі Генасамблеі ААН прыняў удзел у інтэрактыўным дыялогу з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
“Беларускі дыпламат адзначыў важную ролю Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) у ажыццяўленні тэхнічнага супрацоўніцтва ў мэтах умацавання нацыянальнага патэнцыялу дзяржаў. Праінфармаваў аб выніках візіту тэхнічнай місіі УВКПЧ у Беларусь. З задавальненнем адзначыў шматгадовае плённае супрацоўніцтва Беларусі і УВКПЧ у галіне процідзеяння гандлю людзьмі, выказаў надзею на пашырэнне гэтага супрацоўніцтва ў іншых сферах праваабарончай тэматыкі”, — расказалі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Андрэй Таранда заклікаў УВКПЧ пашырыць праектную дзейнасць па прадастаўленні міжнароднай тэхнічнай дапамогі для аказання садзейнічання ў рэалізацыі першага Нацыянальнага плана па правах чалавека ў Беларусі. Беларускі дыпламат адзначыў, што маніторынгавая функцыя УВКПЧ будзе мець практычны эфект у тым выпадку, калі ў яе будзе непрадузяты і непалітызаваны характар. У гэтым кантэксце ён заклікаў у большай ступені абаперціся на работу такіх механізмаў, як спецыяльныя тэматычныя працэдуры, дагаворныя органы па правах чалавека і ўніверсальны перыядычны агляд Савета ААН па правах чалавека.