Меркаванне: музычнае выхаванне пачало выконваць новую для сябе функцыю — камунікатыўнага ўзаемадзеяння

- 12:19Образование, Приложение, Шестой день

Сустрэчы з калегамі­-прафесіяналамі нязменна садзейнічаюць творчаму росту і абмену вопытам. Менавіта з гэтымі мэтамі і ладзілася рэспубліканская пляцоўка-майстэрня “Інструментальная творчасць: развіццё выканальніцкага майстэрства навучэнцаў ва ўмовах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, арганізатарам якой выступіў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Сярод мноства пытанняў, якія сёння хвалююць педагогаў, адно з галоўных — інавацыйныя падыходы да працэсу навучання і выхавання.

Вікторыя Вячаславаўна Старыкава, дацэнт кафедры народна-інструментальнай творчасці, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БДУКМ, расказала:

Відавочна, што свет змяніўся. Сёння ўсё камп’ютарызавана і алічбавана. Яшчэ некалькі гадоў назад нельга было нават уявіць дыстанцыйнае музычнае ўзаемадзеянне, правядзенне конкурсаў у завочным фармаце. Раней падобныя формы нават не разглядаліся, таму што пазбаўлялі б дзейнасць дзіцяці канцэртнага, конкурснага складніка: адчування перамогі над сабой, эмацыянальнага куражу. Аднак пандэмія кардынальна памяняла гэтую карціну. І музычнае выхаванне таксама. Калі яшчэ дваццаць гадоў назад дзеці вучыліся па нотах і вызубрывалі матэрыял на па­мяць, пакуль ён не пачынаў адскокваць ад зубоў, то сёння навучанне накіравана не на зазубрыванне, а на разуменне таго, навошта і для чаго дзіця робіць кожны наступны крок.

Мы маем справу з вучнямі новай фармацыі, цікавасць якіх цяжка ўтрымаць старымі сродкамі. Музычнае выхаванне пачало выконваць новую для сябе функцыю — камунікатыўнага ўзаема­дзеяння. Дзеці сёння развучыліся размаўляць адно з адным, і магчымасць жывых зносін з аднаду­мцамі ў фармаце аркестра ці інструментальнага ансамб­ля дае ім магчымасць не толькі рэаліза­ваць музычныя здольнасці, але і насыціцца эмацыянальна, ната­ліць камунікатыўны голад. 

Чытайце матэрыял Віталіны НЕСЦЯРОВІЧ у нумары ад 28 лютага 2023 года.

***

P.S. Як зацікавіць сучасных дзяцей традыцыйнымі відамі творчасці? Як змяніць аўтэнтычнае мастацтва, каб яно не страціла сваіх рыс? Як натхніць моладзь прадоўжыць справу нашых продкаў, але пры гэтым і самому быць творцам? Пра гэта расказваем у дадатку “Шосты дзень”, які выйшаў у “Настаўніцкай газеце” 28 лютага.