Меркель — адзіны кандыдат

- 10:21Інфармацыйная гадзіна

Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (ХДС) і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) вылучылі дзеючага канцлера ФРГ Ангелу Меркель у якасці адзінага кандыдата на выбары ў бундэстаг. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.

Такое рашэнне было прынята ў Мюнхене ў час сумеснага пасяджэння прэзідыумаў дзвюх палітычных сіл.

Упершыню Ангела Меркель стала федэральным канцлерам у 2005 годзе, увайшоўшы ў гісторыю як першая жанчына на пасадзе канцлера Германіі.

Сацыял-дэмакратычная партыя ФРГ раней вылучыла кандыдатам у канцлеры краіны былога кіраўніка Еўрапарламента Марціна Шульца.

Выбары ў бундэстаг адбудуцца ў верасні.