Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў закон аб моўных квотах на тэлебачанні. Аб гэтым гаворыцца на афіцыйнай старонцы прэзідэнта ў Twitter.
“Дзякуй прадстаўнікам СМІ за прапановы аб увядзенні квот і вяртанне ўкраінскай мовы ва ўкраінскіх медыя. Падпісаў адпаведны закон”, — адзначыў Пётр Парашэнка.
Закон аб моўных квотах прадугледжвае, што для агульнанацыянальных і рэгіянальных тэлекампаній доля перадач і фільмаў на ўкраінскай мове павінна складаць не менш як 75 працэнтаў. Для мясцовых тэлерадыёкампаній устанаўліваецца квота на ўкраінамоўны прадукт 60 працэнтаў.
Пад квоты не падпадаюць перадачы і фільмы, выпушчаныя да 1 жніўня 1991 года. Іх дастаткова субцітраваць на ўкраінскай мове, тады яны ўключаюцца ва ўкраінскую квоту.
За невыкананне квот тэлеканалы будуць штрафаваць. Сума кожнага асобнага штрафу будзе складаць 5 працэнтаў ад агульнага ліцэнзійнага збору гэтага канала.