Ці гатовы навучэнцы педагагічных каледжаў вобласці да сваёй прафесійнай дзейнасці?
Ацаніць іх настаўніцкае майстэрства змаглі ў Нясвіжскім дзяржаўным каледжы імя Якуба Коласа, дзе прайшоў абласны этап V Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства навучэнцаў устаноў прафесійнай адукацыі.
“Для таго каб вырашыць, хто з навучэнцаў будзе прадстаўляць навучальную ўстанову на абласным этапе, у каледжах праводзіліся свае конкурсы па адпаведных кампетэнцыях, — расказвае начальнік цэнтра прафесійнай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Валянціна Рыгораўна Жукавец. — Менавіта так былі адабраны самыя лепшыя навучэнцы. Абласны этап конкурсу праводзіўся па трох кампетэнцыях: “Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя” і “Графічны дызайн”. Удзельнікі прафесійнага спаборніцтва — 25 навучэнцаў з Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа, Барысаўскага дзяржаўнага каледжа і Салігорскага дзяржаўнага каледжа”.
Ацэньвалі работу канкурсантаў эксперты — спецыялісты ўстаноў адукацыі і арганізацый — заказчыкаў кадраў са Стаўбцоўскага, Клецкага і Нясвіжскага раёнаў.
Для ўдзельнікаў конкурсу па кампетэнцыях былі распрацаваны па 2 заданні. Так, будучыя педагогі пачатковай школы працавалі над арганізацыяй фрагмента ўрока “Чалавек і свет” і праводзілі па ім фрагменты заняткаў.
Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 7 кастрычніка 2022 года.