Агляд-конкурс сярод сцяганосных груп устаноў адукацыі ўпершыню прайшоў у Мінскай вобласці, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
Спаборніцтва было арганізавана ў Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы ў Слуцку. У ім прынялі ўдзел сцяганосцы, кіраўнікі і два асістэнты з усіх рэгіёнаў вобласці.
Удзельнікі прадставілі ўвазе журы тэхніку выканання ўсіх этапаў вынясення і прадстаўлення Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У конкурсных выпрабаваннях ацэньваліся правільнасць і дакладнасць выканання страявых прыёмаў, вызначаных у Страявым статуце Узброеных Сіл.
Па выніках першае месца і пераходны кубак пераможцы дасталіся камандзе сярэдняй школы № 7 Барысава. Другое месца падзялілі Даўгінаўская сярэдняя школа імя В.І. Слабодчыкава Вілейскага раёна і Клецкая сярэдняя школа № 1. Трэцяе — у каманды Мачулішчанскай сярэдняй школы імя Герояў Савецкага Саюза І.Ц. Удавенкі і М.В. Гаманенкі.
Наталля САХНО