На сваім месцы

- 13:45Адукацыйная прастора, Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Не толькі даваць сістэму ведаў, але і выхоўваць падрастаючае пакаленне, вучыць дзяцей быць патрыётамі Радзімы, дапамагаць ім самарэалізоўвацца, знаходзіць сябе ў жыцці — вось галоўная задача сучаснай установы адукацыі. Такой думкі прытрымліваецца дырэктар Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі­-каледжа мастацтваў імя Я.Глебава Аляксандр КУРСАКОЎ.

У педагогіку Аляксандр Курсакоў прыйшоў свядома. Яго з дзяцінства захапляла творчасць і асабліва — музыка.

— З музыкай я іду па жыцці. У свой час скончыў музычную школу, на базе якой зараз знахо­дзіцца наша ўстанова. Першапачаткова думаў ісці ў гэтым напрамку прафесійна. Але калі па пара­дзе сваёй настаўніцы стаў студэнтам адпаведнага факультэта МДУ імя А.А.Куляшова, змяніў рашэнне. Захацелася далучаць да свету музыкі іншых, у прыватнасці дзяцей, — паведаміў Аляксандр Яўгенавіч.

 

Чытайце ў матэрыяле Ганны Сінькевіч у нумары ад 16 верасня 2022 года.