Паступовая нармалізацыя сітуацыі на сусветным нафтавым рынку і аднаўленне балансу паміж вытворчасцю і попытам на чорнае золата пачнецца ў 2017 годзе. Такі прагноз змешчаны ў дакладзе, апублікаваным Міжнародным энергетычным агенцтвам (МЭА).
“У 2017 годзе адбудзецца выраўноўванне паміж вытворчасцю і попытам на нафту”, — лічаць у МЭА. Тады ж пачнецца і рост цэн на нафту. Аднак працэс будзе няхуткі, папярэджваюць эксперты: трэба ўлічваць фактар ужо назапашаных запасаў вуглевадародаў.
Зрэшты, у МЭА не выключаюць, што механізм росту кошту барэля нафты можа быць задзейнічаны яшчэ раней. “Гэта можа адбыцца, напрыклад, у выніку не-прадбачаных геапалітычных хваляванняў”, — тлумачаць у агенцтве.
У перспектыве найбліжэйшых пяці гадоў — да 2021 года — сярэдні паказчык попыту на нафту вырасце на 1,2 млн барэля за суткі. “Як і ў папярэднія гады, рост будзе забяспечаны галоўным чынам за кошт краін Азіі, якія не ўваходзяць у Арганізацыю эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР)”, — адзначаецца ў дакладзе МЭА.