Найважнейшая задача загранустаноў — пошук новых гандлёвых шляхоў і рынкаў збыту прадукцыі

- 10:38Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Экспартны кошык Беларусі трэба пашыраць за кошт высокатэхналагічных тавараў і паслуг, на якія ёсць попыт. Аб гэтым заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Васіль Мацюшэўскі ў МЗС на рабочай нарадзе кіраўніцтва Савета Міністраў з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Васіль Мацюшэўскі адзначыў, што ў сённяшняй сітуацыі галоўнай задачай загранустаноў застаецца пошук новых гандлёвых шляхоў і рынкаў збыту прадукцыі без зніжэння прысутнасці на традыцыйных рынках. Ён заклікаў кіраўнікоў загранустаноў ацэньваць эфектыўнасць новых рынкаў, маркетынгавыя затраты, іншыя фактары, акцэнтаваў увагу на неабходнасці максімальнага задзейнічання патэнцыялу росту экспарту транспартных і высокатэхналагічных паслуг.

Была падкрэслена неабходнасць узмацнення работы па інфармацыйным забеспячэнні экспарту, укаранення ў штодзённую практыку найноўшых тэхналогій распаўсюджвання інфармацыі аб беларускіх магчымасцях і дасягненнях.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснікі кіраўніка ўрада Наталля Качанава і Анатоль Калінін, а таксама прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, Савета Міністраў, Нацыянальнага сходу, кіраўнікі шэрага рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, беларускіх галіновых міністэрстваў, канцэрнаў і прадпрыемстваў.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у сваім дакладзе даў ацэнку вынікам эканамічнай дзейнасці беларускіх загранустаноў за пяць месяцаў 2016 года, адзначыўшы рост беларускага экспарту ў колькасным выражэнні ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. Разам з тым кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў наяўнасць пэўных негатыўных тэндэнцый у экспартнай сферы.

Уладзімір Макей звярнуў увагу на неабходнасць выпрацоўкі мер, накіраваных на выкананне задач у галіне знешнеэканамічнай дзейнасці. Ён заклікаў удзельнікаў нарады вызначыць шляхі вырашэння існуючых праблем у знешнеэканамічнай сферы.