Напоўніць заяўлены фармат стратэгічнага ўзаемадзеяння максімальна канкрэтным і якасным зместам

- 10:39Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Узаемадзеянне Беларусі і Кітая выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень, заявіў першы намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі на сустрэчы з намеснікам старшыні Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржаўным савеце КНР Хуан Даньхуа.

“Развіццё адносін з Кітайскай Народнай Рэспублікай было і застаецца прыярытэтам нашай знешняй палітыкі і прыкладам выбудоўвання раўнапраўных паважлівых і ўзаемавыгадных адносін паміж дзяржавамі. Дзякуючы сумесным мэтанакіраваным намаганням, кантакты на высокім узроўні, палітычнае ўзаемадзеянне і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва краін выйшлі, з нашага пункту гледжання, на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства паміж КНР і Беларуссю”, — адзначыў Васіль Мацюшэўскі.

Паводле слоў першага віцэ-прэм’ера, Беларусь разглядае Кітай у якасці стратэгічнага партнёра, а сумесныя праекты — як інструменты ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, фінансава-крэдытнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах. Новы імпульс усяму спектру двухбаковых адносін надала сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Кітая ў маі 2015 года. “Мы ўпэўнены, што візіт Прэзідэнта Беларусі ў КНР, які мае адбыцца, забяспечыць нашым адносінам поўную рэалізацыю фармату ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, а таксама дасць магчымасць актывізаваць пераход да ўзаемных прамых інвестыцыйных праектаў”, — падкрэсліў ён.

Галоўнай задачай на сёння для Беларусі і Кітая Васіль Мацюшэўскі лічыць напаўненне заяўленага фармату ўзаемадзеяння максімальна канкрэтным і якасным зместам. Прыкладам такой работы ён назваў дасягнутыя дамоўленасці на міжурадавым узроўні ў рамках Беларуска-Кітайскага камітэта па супрацоўніцтве, Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і як вынік — візіт у Беларусь найбуйнейшых кітайскіх кампаній сусветнага ўзроўню.

Васіль Мацюшэўскі запэўніў, што Урад Беларусі гатовы забяспечыць максімальна камфортныя ўмовы для практычнай рэалізацыі ўсіх дасягнутых дамоўленасцей.

У сваю чаргу Хуан Даньхуа адзначыла высокі ўзровень ўзаемадзеяння краін і выказала ўпэўненасць, што візіт беларускага лідара ў Кітай, які мае адбыцца, дапаможа ва ўмацаванні ўзаемных кантактаў. “Мы лічым, што супрацоўніцтва менавіта ў эканоміцы і гандлёвай сферы з’яўляецца асабліва важным для стымулявання нашага супрацоўніцтва. Пра гэта сведчыць у тым ліку прыклад Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка”, — лічыць Хуан Даньхуа