Не дазволіць хакерам уздзейнічаць на выбары

- 10:16Інфармацыйная гадзіна

Францыя адмовілася ад правядзення электроннага галасавання на парламенцкіх выбарах, якія маюць адбыцца, з-за высокага ўзроўню кіберпагрозы, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на французскае МЗС.

Рашэнне аб адмене электроннага галасавання прынята на падставе рэкамендацый Нацыянальнага агенцтва па бяспецы інфармацыйных сістэм Францыі, якое папярэдзіла аб высокай рызыцы хакерскіх атак, здольных перашкодзіць правядзенню выбараў.

Парламенцкія выбары ў Францыі запланаваны на чэрвень 2017 года. Электроннае галасаванне было разлічана на французскіх грамадзян, якія пражываюць за мяжой. На тэрыторыі краіны электроннае галасаванне не праводзіцца.