Не толькі вырашэнне пытанняў, але і маніторынг сітуацыі на месцах

- 10:25Інфармацыйная гадзіна

Трэба прымаць дадатковыя меры для стымулявання нараджальнасці ў Беларусі, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў у час прыёму грамадзян у Ляхавіцкім райвыканкаме (Брэсцкая вобласць).

На прыём да намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта прыйшла маці пяцярых дзяцей з просьбай аб прадастаўленні дадатковых ільгот мнагатдзетным сем’ям. Мікалай Снапкоў адзначыў, што гэтае пытанне неабходна разгледзець, паколькі стварэнне ўмоў для стымулявання нараджальнасці з’яўляецца найважнейшай задачай. “Мы цяпер рыхтуем для прэзідэнта інфармацыю па стымуляванні нараджальнасці. Адзначаем, што быў невялікі дэмаграфічны ўздым, а цяпер тэндэнцыя да спаду. Трэба рабіць нейкія больш радыкальныя захады па стымуляванні нараджальнасці”, — сказаў ён.

Таксама на прыём звярнуўся жыхар Ляхавіцкага раёна па пытанні газіфікацыі трох вёсак — Дайнякі, Карані, Тумашы — з просьбай аб садзейнічанні ў рэалізацыі гэтага праекта. Мікалай Снапкоў паабяцаў узяць пытанне на кантроль.

У час прыёму грамадзяне звярталіся да намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта па пытаннях прыватызацыі жылля, пенсій, жыллёва-камунальных паслуг і інш. Сярод жадаючых былі не толькі жыхары Ляхавіч і Ляхавіцкага раёна, але таксама Баранавіч, Баранавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Усе звароты ўзяты Мікалаем Снапковым на кантроль.

Адміністрацыя прэзідэнта прадаўжае праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Гэтая работа дае магчымасць не толькі даведацца і вырашыць пытанні, якія хвалююць людзей, але і ажыццявіць непасрэдна маніторынг сітуацыі на месцах.