Нелегалаў пазбавілі права на свабоду перамяшчэння

- 10:11Інфармацыйная гадзіна

Парламент Венгрыі прагаласаваў за тое, каб зрабіць больш строгімі правілы прадастаўлення прыстанішча нелегальным мігрантам, а таксама забарону на іх свабоднае перамяшчэнне па тэрыторыі краіны.

Згодна з прынятым законам, нелегальных мігрантаў будуць размяшчаць у часовых лагерах на граніцах з Сербіяй і Харватыяй. Людзі будуць знаходзіцца ў спецыяльных кантэйнерах на 200—300 чалавек, пакуль улады Венгрыі не прымуць рашэнне прадаставіць ім прыстанішча або выслаць на радзіму.

Закон уступіць у сілу праз 8 дзён. Яго дзеянне не будзе распаўсюджвацца на дзяцей малодшых за 14 гадоў.