Невыпадковы педагог

- 10:11Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Азіраючыся назад, дырэктар Малоткавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна Вольга Пятроўна Ізбіцкая часта згадвае словы пісьменніка Аляксандра Грына: “Усё, што нечакана мяняе наша жыццё, — не выпадковасць. Яно — у нас саміх і чакае толькі знешняй нагоды для ўвасаблення ў дзеяннях”.

Да настаўніцкай прафесіі яна падышла гэтак жа нечакана і выпадкова. Школьніцай ёй усё было цікава, уяўляла сябе ў розных ролях, але, дзякуючы аўтарытэту бацькоў, спыніла выбар на педагогіцы. А выкладчыкі тагачаснага Пінскага педвучылішча імя А.С.Пушкіна пераканалі ў правільнасці такога выбару і раскрылі прафесійны патэнцыял здольнай вучаніцы. 

Атрымаўшы дыплом настаўніцы пачатковых класаў і выхавальніцы дашкольнай установы, яна не спынілася на дасягнутым і паступіла на філалагічны факультэт БДПУ імя Максіма Танка, пасля заканчэння якога стала выкладчыцай рускай і беларускай мовы і літаратуры. Такая колькасць асвоеных спецыяльнасцей адкрыла шырокія магчымасці для прафесійнай самарэалізацыі. 

Вялікі і разнастайны багаж ведаў Вольга Пятроўна лічыць невыпадковым: хацелася навучыць усіх і ўсяму. Прафесійнае станаўленне маладога педагога праходзіла ўдалечыні ад гарадскога шуму. Адпрацаваўшы 2 гады настаўніцай пачатковых класаў у Хойнаўскай сярэдняй школе, В.П.Ізбіцкая пайшла выкладаць рускую мову і літаратуру ў Стытычаўскай сярэдняй школе. 

— Яшчэ ўчора вучыла трэцякласнікаў, а цяпер давялося вучыць дзевяцікласнікаў. Адаптавацца было складана, але прывітыя ў педвучылішчы працавітасць, мэтанакіраванасць і настойлівасць дазволілі паспяхова справіцца з цяжкасцямі. Вучыла дзяцей і сама вучылася ў іх, калег, адміністрацыі школы. У вопытных педагогаў пераймала прафесійную мудрасць.

 

Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевіча ў нумары ад 6 снежня 2022 года.