“Ніколі і ні пры якіх абставінах”

- 11:23Інфармацыйная гадзіна

Больш за 50 краін падпісала Дагавор аб забароне ядзернай зброі. Урачыстая цырымонія прайшла ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Першым подпіс пад дакументам паставіў Прэзідэнт Бразіліі Мішэль Тэмер. У цырымоніі прынялі ўдзел некалькі кіраўнікоў дзяржаў і дзясяткі кіраўнікоў МЗС. Ратыфікацыйныя граматы таксама перадалі Гаяна, Ватыкан і Тайланд.

Дагавор аб забароне ядзернай зброі ўступіць у сілу праз 90 дзён пасля таго, як яго падпішуць і ратыфікуюць 50 краін. У адпаведнасці з тэкстам дакумента, яго ўдзельнікі абавязваюцца “ніколі і ні пры якіх абставінах” не распрацоўваць, не выпрабоўваць, не вырабляць і не накопліваць ядзерную зброю, не выкарыстоўваць яе або не пагражаць яе прымяненнем. Краінам, якія далучыліся да пагаднення, будзе забаронена таксама размяшчаць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю іншых дзяржаў.