Новы іміграцыйны ўказ падпісаны

- 10:16Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў новы іміграцыйны ўказ, паведамляюць інфармагенцтвы.

Дакумент, які робіць больш строгай міграцыйную палітыку, уступае ў сілу з 16 сакавіка. Ён прыпыняе ўезд у ЗША на 90 дзён грамадзян шасці дзяржаў. Размова ідзе аб жыхарах Судана, Сірыі, Ірана, Лівіі, Самалі і Емена. Выключэнне тычыцца тых, каму раней была выдадзена віза. Пры наяўнасці дзеючай візы, як і раней, іншаземцы могуць наведваць ЗША, аднак павінны выконваць усе прадугледжаныя працэдуры.

У новым спісе адсутнічаюць выхадцы з Ірака.

Акрамя таго, у ЗША на 120 дзён прыпынена праграма прыёму бежанцаў.