Новы намеснік міністра адукацыі

- 11:17Актуально, Апошнія запісы

З 1 жніўня на пасадзе намесніка міністра адукацыі нашай краіны — Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай. Міністр адукацыі Ігар Карпенка прадставіў новага намесніка калектыву галіновага ведамства.

Аляксандр Уладзі­міравіч Кадлубай нарадзіўся ў вёсцы Варонча Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў настаўнікам гісторыі сярэдняй школы № 8 Ліды Гродзен­скай вобласці, дырэктарам Мажэйкаў­скай сярэдняй школы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.

З верасня 2012 года ўзначальваў упраў­ленне адукацыі (раней — аддзел адукацыі, спорту і турызму) Лідскага раённага выканаўчага камітэта Гро­дзенскай вобласці.

Прадстаўляючы новага намесніка, міністр адзначыў, што пры разглядзе кадравага пытання кіраваліся тым, што Аляксандр Уладзіміравіч Кадлубай добра ведае, чым жыве як сельская, так і гарадская школа, што хвалюе педагагічную грамадскасць.

На новай пасадзе А.У.Кадлубай бу­дзе займацца шырокім колам пытанняў, у прыватнасці, праблемамі дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, кантраляваць забеспячэнне рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў сферы апекі і папячыцельства над непаўналетнімі і шмат чым іншым.

На цяперашні момант самым актуальным з’яўляецца падрыхтоўка навучальных устаноў рэспублікі да новага навучальнага года.

Вольга ДУБОЎСКАЯ.
Фота аўтара.