Новы пасол Беларусі ўручыў даверныя граматы

- 10:24Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прыняў даверныя граматы і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Ігара Сокала, паведамляе афіцыйнае інтэрнэт-прадстаўніцтва Пятра Парашэнкі.

Як адзначаецца, з беларускім дыпламатам украінскі прэзідэнт абмеркаваў пытанні актывізацыі двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін. У першую чаргу гэта пашырэнне супрацоўніцтва ў машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, транспартнай сферы і энергетыцы. “Бакі адзначылі важнасць правядзення чарговага пасяджэння міжурадавай украінска-беларускай змешанай камісіі ў кастрычніку 2016 года ў Мінску”, — гаворыцца ў размешчаным паведамленні.

Пры гэтым асобная ўвага была ўдзелена пытанню арганізацыі сумесных культурных мерапрыемстваў з нагоды 345-годдзя аўтара першай Канстытуцыі Украіны гетмана Піліпа Орліка, які нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Мінскай вобласці.