Пачалося будаўніцтва сцяны ад мігрантаў

- 15:18Інфармацыйная гадзіна

У прымежнай з Іранам турэцкай правінцыі Агры пачалося будаўніцтва загараджальнай сцяны працягласцю 144 км.

Па задуме турэцкіх улад, сцяна перашкодзіць нелегельнаму пераходу дзяржаўнай мяжы. Будаванне сцяны будзе весціся ў пяць этапаў, першы з якіх скончыцца ў кастрычніку бягучага года. На 15 КПП, якія будуць размешчаны ўздоўж усёй сцяны, паставяць куленепрабівальнае шкло. Будаўнічыя работы вядзе ўпраўленне па развіцці жыллёвага фонду пры кабінеце міністраў Турцыі.