Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) ФРГ Ангела Меркель анансавала пачатак зандзіруючых перагавораў з “зялёнымі” і свабоднымі дэмакратамі па пытанні фарміравання кіруючай кааліцыі. Аб гэтым яна заявіла на прэс-канферэнцыі ў Берліне, піша ТАСС.
“Мы дамовіліся, што ХДС і Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) разам запросяць 18 кастрычніка на асобныя перагаворы спачатку “зялёных”, потым Свабодную дэмакратычную партыю (СвДП), каб у пятніцу, 20 кастрычніка, правесці першыя зандзіруючыя перагаворы з удзелам усіх бакоў”, — сказала яна.
ХДС і яе “сястрынская” баварская партыя ХСС змаглі напярэдадні ўзгадніць агульную лінію па пытаннях міграцыі, дамовіўшыся абмежаваць прыток мігрантаў на ўзроўні не больш як 200 тысяч чалавек у год.
Згодна з афіцыйнымі папярэднімі паказчыкамі, па выніках выбараў у Бундэстаг блок ХДС/ХСС набраў 32,5 працэнта галасоў выбаршчыкаў, свабодныя дэмакраты — 10,7 працэнта, “зялёныя” — 8,9 працэнта. Іх патэнцыяльны саюз з’яўляецца адзіным варыянтам фарміравання ўрада большасці ў Германіі.