Падарожжа па краінах свету: віктарына ад настаўніцы англійскай мовы

- 12:30Образование, Портфолио, Приложение

Як у канікулярны, так і ў вучэбны час цікавасць у вучняў выклікаюць віктарыны. Яны дапамагаюць дасяг­нуць розных педагагічных мэт і задач у гульні, у нязмушаным асяроддзі.

Вылучаюцца наступныя віды віктарын:

1) тэматычныя (могуць мець самы розны кантэнт і прадстаўлены віктарынамі, прысвечанымі краіне, мова якой вывучаецца; літаратурнымі віктарынамі; віктарынамі ў розных галінах ведаў);

2) забаўляльна-развіццёвыя (садзейнічаюць развіццю логікі, знаходлівасці, хуткага мыслення);

3) лінгвістычныя (садзейнічаюць лепшаму засваенню моўнага матэрыялу ў галіне фанетыкі, лексікі, граматыкі і г.д.);

4) міжтэматычныя (дапамагаюць удзельнікам абагульніць веды з розных галін; вучаць камунікаваць адно з адным; уважліва адносіцца да таго, хто і што з іх ведае; садзейнічаюць узаема­ўзбагачэнню ў працэсе гульні).

Як правіла, віктарыны право­дзяць у форме спаборніцтваў. Усіх удзельнікаў можна падзя­ліць на пэўную колькасць каманд. Перамагае тая каманда, якая правільна і хутчэй за ўсіх адкажа на пытанні.

Выкарыстанне віктарыны як формы групавой работы вельмі важнае, бо вучыць дзяцей працаваць у камандзе, прыслухоўвацца адно да аднаго і ўлічваць погляды іншых. Віктарына забяспечвае асобасна значны від дзейнасці, мае грамадскую каштоў­насць, аб’ядноўвае дзіцячы калектыў і ў рэшце рэшт эфектыўна сацыя­лізуе падрастаючае пакаленне, дапамагае развіць уменні каманднай работы, якія, на жаль, не заўсёды прысутнічаюць у сённяшніх дарослых.

Прапаную ўвазе чытачоў тэматычную віктарыну, прысвечаную краіне, мова якой вывучаецца.

Quiz: Travelling across English-speaking countries
(віктарына “Падарожжа па англамоўных краінах”)

Задачы правядзення: выхававанне павагі падлеткаў да англамоўных краін; развіццё гатоўнасці школьнікаў да міжмоўнай міжкультурнай камунікацыі; пашырэнне кругагляду дзяцей.

Узрост удзельнікаў: 7—11 кла­сы.

Змест віктарыны: 10 заданняў.

  1. Have you ever been abroad?

a) Yes, I have.

b) No, I didn’t.

c) No, I haven’t

d) Yes, I do.

e) No right answer (give your own one).

2. What should you take with you on a trip around the world?

a) Your own passport.

b) a

c) a

3. What is the capital of the UK?

a) Paris.

b) London.

c) Dublin.

d) Cardiff.

4. What’s the population of the UK?

a) 65 million people.

b) 9,5 million people.

c) 25 million people.

5. What is the capital of Canada?

a) Sydney.

b) Ottawa.

c) Boston.

6. What’s the capital of Australia?

a) Belfast.

b) Canberra.

c) New York.

7. What’s the population of Australia?

a) 65 million people.

b) 25 million people.

c) 2 million people.

d) No right answer (give your own one).

8. The shortest way to travel from the UK to Australia is…

a) by plane.

b) by train.

c) by coach.

d) by ship.

9. What’s the capital of New Zealand?

a) Dublin.

b) Wellington.

c) Cardiff.

10. What’s the population of the Republic of Belarus?

a) 8 million people.

b) 9,5 million people.

c) 20 million people.

d) No right answer (give your own one).

 Answers: 1 — а or c; 2 — a; 3 — b; 4 — a; 5 — b; 6 — b; 7 — b; 8 — a; 9 — b; 10 — b.

 

Святлана СЁМІНА,
настаўніца англійскай мовы
сярэдняй школы № 10 Брэста