«Палесся мілае дзіця…». Квест да 75-годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

- 13:06Образование, Портфолио

Прапаноўваю ўвазе калег квест да 75-­годдзя з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц “Палесся мілае дзіця…”

Мэта: знаёмства з жыццём і творчасцю Яўгеніі Янішчыц праз квест-гульню.

Задачы:

1. Стварыць умовы для развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў.

2. Развіваць навыкі пераадольвання разнастайных выпрабаванняў у выглядзе інтэлектуальных і творчых заданняў.

3. Выхоўваць узаемапавагу, пачуццё адказнасці за вынікі работы ў камандзе.

Умова. У квесце ўдзельнічаюць 2 каманды. Для размеркавання гульцоў на каманды ім прапаноўваецца выцягнуць карцінку з выявай ракі Ясельды ці карцінку з хатай, дзе нарадзілася будучая паэтка. Камандам трэба прайсці 4 станцыі і скласці выказванне пра творчасць Я.Янішчыц, а таксама назваць аўтара выказвання. Пасля кожнай станцыі каманды атрымліваюць адно слова з выказвання. У фінале кожная каманда складвае і зачытвае сваё выказ­ванне.

Каманды атрымліваюць свой маршрутны ліст, дзе размешчаны план падарожжа па станцыях і ацэначны ліст. Прыйшоўшы на станцыю, каманды выконваюць заданні, якія ацэньваюцца ў балах. У канцы гульні падводзяцца вынікі.

 

СТАНЦЫЯ

МАГЧЫМЫЯ БАЛЫ

НАБРАНЫЯ БАЛЫ

ФАКТЫ З ЖЫЦЦЯ І ТВОРЧАСЦІ

10

 

КРЫПТАГРАМА

10

 

ЧОРНАЯ СКРЫНЯ

10

 

ПРАДОЎЖЫ РАДОК

10

 

РЭБУСЫ

9

 

ЗБЯРЫ ПАЗЛ

10

 

ЛАБІРЫНТ

10

 

 Выказванне, якое павінна атрымацца ў фінале: “Цудоўная лірычная паэзія, незалежная ад кантэксту часу” (Ларыса Руб­леўская).

Станцыя “Факты з жыцця і творча­сці”

Гульня “Так ці не”

Умова: каманды павінны вызна­чыць, якія факты адносяцца да жыцця і творчасці Я.Янішчыц, а якія — не. За правільны адказ — 1 бал.

1. Аднойчы вечарам дадому не прыйшлі гусі. Маці і маленькая дачка Жэня пайшлі іх шукаць, і ў гэты час у дзіцяці нара­дзіўся першы верш. (Так.)

2. У 1964 годзе, калі Жэні было 16 гадоў, яна стала пераможцай літаратурнага радыёконкурсу часопіса “Бярозка” і была ўзнагароджана пуцёўкай на возера Нарач. (Так.)

3. Мела псеўданімы Мацей Крапіўка, Крапіўка, М.Крапівіха, Гаўрыла з Полацка. (Не. Гэта Алаіза Пашкевіч.)

4. Першую кніжку Яўгенія Янішчыц хацела назваць “Непрыручаная птушка”, але была напісана пародыя на аднайменны верш, таму назву кнігі яна змяніла на “Снежныя грамніцы”. (Так.)

5. Паэтка хацела, каб у першай кнігі была чырвоная вокладка, але ў чырвонай выйшла першая кніга Ніны Мацяш. Для сваёй кнігі Янішчыц выбрала колер неба — блакітны. (Так.)

6. Яўгенія Янішчыц не адзін раз сутыкалася са смерцю. Яшчэ малой дзяўчынкай ледзь не ўтапілася ў Ясельдзе. Падлеткі яе выратавалі. У 1964 годзе ў час купання на возеры Нарач пачала раптоўна тануць. На дапамогу паспеў Анатоль Грачанікаў. У 1976 годзе трапіла ў дарожную аварыю. (Так.)

7. Вобразы малой радзімы праходзяць праз усю яе творчасць. (Так.)

8. Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984) дамінуе тэма кахання. (Не. Гэта Раіса Баравікова.)

9. Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. (Не. Гэта Ніна Мацяш.)

10.  У час вучобы ў Ваўкавыскай гімназіі крыніцай натхнення для яе былі народная творчасць і Шэкспір. (Не. Гэта Ларыса Геніюш.)

Станцыя “Крыптаграма”

Варта ўспомніць літары беларускага алфавіта, каб прачытаць цытату з верша “Мова” Я.Янішчыц.

14 16 3 1! 32 12 19 16 15 25 1 14 1 7 2 6 13 1 18 21 19 12 1 6,

20 28 19 3 6 25 10 27 19 32 19 13 16 3 1 14 12 16 8 15 28 14…

Адказ:

Мова! Як сонца маё беларускае,

Ты свецішся словам кожным…

Станцыя “Чорная скрыня”

У скрыні знаходзіцца невядомы прадмет. Так называў Яўгенію Янішчыц Генадзь Бураўкін.

Адказ: у скрыні — ластаўка, Генадзь Бураўкін называў паэтку “ластаўка палеская”.

Станцыя “Прадоўжы радок”

За правільны адказ — 2 балы.

1. Пачынаецца ўсё з любві —

Першы поспех і першыя…

2. Ёсць у мяне на пальцах мазалі —

Таксама ад любові да…

3. Не воблака, а проста аблачынка

Загадкава плыве над…

4. Цябе і заворвалі, і закопвалі.

І ўсё ж нашы продкі праз гора

Данеслі да нас цябе,

Родную, цёплую, жывую і…

5. Вы без мяне ляціце, самалёты.

Вы без мяне імчыце, цягнікі.

…Любоў мая, ты песня, і маркота,

І спелы бор, і вольны гон…

Адказы:

1. Пачынаецца ўсё з любві —

Першы поспех і першыя крокі.

2. Ёсць у мяне на пальцах мазалі —

Таксама ад любові да зямлі.

3. Не воблака, а проста аблачынка

Загадкава плыве над галавой.

4. Цябе і заворвалі, і закопвалі.

І ўсё ж нашы продкі праз гора

Данеслі да нас цябе,

Родную, цёплую, жывую і непаўторную.

5. Вы без мяне ляціце, самалёты.

Вы без мяне імчыце, цягнікі.

…Любоў мая, ты песня, і маркота,

І спелы бор, і вольны гон ракі.

Станцыя “Рэбусы”

Трэба разгадаць тры рэбусы. За кожны разгаданы рэбус даецца па 3 балы. Пасля разгадвання можна даведацца наступныя факты:

  1. Месца нараджэння паэткі.
  2. Верш, які з’явіўся за 27 мінут.
  3. Паэма Я.Янішчыц.

Адказы: 1. Рудка; 2. “Голуб”; 3. “Галалёд”.

Станцыя “Збяры пазл”

Камандзе прапаноўваецца сабраць пазл.

Адказ:

Станцыя “Лабірынт”

Прайшоўшы лабірынт, можна даведацца назвы зборнікаў Я.Янішчыц і час іх выдання.

Адказы: 1970 г. — “Снежныя грамніцы”; 1974 г. — “Дзень вечаровы”; 1978 г. — “Ясельда”; 1987 г. — “Каліна зімы”; 1983 г. — “Пара любові і жалю”.

Рэфлексія

Удзельнікам трэба напісаць па чатыры прыметнікі, якія характарызуюць Яўгенію Янішчыц.

Таццяна АЛЯКСЕЕВА,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
сярэдняй школы № 3 Віцебска імя Л.М.Бяліцкага