Парад піянераў

- 10:56Выхаванне

У Мінску завяршыўся гарадскі конкурс піянерскіх парадна-цырыманіяльных атрадаў, які праходзіў у рамках праекта “Піянерыя.by. Планета патрыёта”. Арганізатарамі выступілі камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі і Мінскі гарадскі савет Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. У нашай краіне вопыт правядзення такога конкурсу ёсць толькі ў Мінску.

Конкурс праходзіў у чатырох намінацыях: “Лепшыя сцяганосцы”, “Лепшы атрад барабаншчыкаў”, “Плац-парад” і “Сцяг-шоу”. У спаборніцтве прымалі ўдзел члены Мінскай гарадской піянерскай арганізацыі, парадна-цырыманіяльныя атрады піянерскіх дружын, пераможцы раённых этапаў конкурсу — усяго 32 атрады. Падчас цырымоніі ўзнагароджання ўсе прысутныя мелі магчымасць яшчэ раз убачыць лепшыя выступленні конкурсу.

Пераможцам у намінацыі “Лепшыя сцяганосцы” стаў атрад сярэдняй школы № 210. 2-е месца было прысуджана сярэдняй школе № 203, 3-е месца падзялілі сярэднія школы № 47 і № 122.

Лепшым атрадам барабаншчыкаў прызнаны атрад піянераў з сярэдняй школы № 153. Гімназія № 38 заваявала 2-е месца, а на 3-м аказаліся гімназіі № 21 і № 43.

Выхаванцы ЦДАДіМ “Вікторыя” заваявалі перамогу адразу ў дзвюх намінацыях — “Плац-парад” і “Сцяг-шоу”. “Серабро” ў гэтых намінацыях было прысуджана гімназіі № 43 і сярэдняй школе № 186 адпаведна. “Бронза” ў абедзвюх намінацыях дасталася піянерам з сярэдняй школы № 118.

Па выніках конкурсу былі вызначаны лепшыя парадна-цырыманіяльныя атрады Мінска. Абсалютную перамогу атрымаў парадна-цырыманіяльны атрад Ленінскага раёна. На другой і трэцяй прыступцы размясціліся адпаведна атрады Партызанскага і Першамайскага раёнаў.

Усе прызёры і пераможцы конкурсу атрымалі прызы ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Святлана НІКІФАРАВА.
Фота прадастаўлена МДПДіМ.