Парламент назначыў дату ўсенародных выбараў прэзідэнта

Усеагульныя выбары прэзідэнта Малдовы назначаны на 30 кастрычніка 2016 года.

Гэтую дату выбараў кіраўніка дзяржавы прыняў малдаўскі парламент.

Мандат цяперашняга Прэзідэнта Малдовы Мікалая Цімофці скончыўся 23 сакавіка 2016 года. Ён быў выбраны на гэтую пасаду дэпутатамі парламента ў ходзе тайнага галасавання.

Аднак Канстытуцыйны Суд Малдовы нядаўна пастанавіў, што прэзідэнт краіны з гэтага часу павінен выбірацца шляхам усенароднага галасавання, а не дэпутатамі парламента ў ходзе тайнага галасавання, як было прадугледжана пасля ўнясення паправак у Канстытуцыю ў 2000 годзе.

Разгледзеўшы запыт дэпутатаў ад Ліберальна- дэмакратычнай партыі Малдовы, суддзі КС пагадзіліся з тым, што ў 2000 годзе ў Канстытуцыю парламентам у другім чытанні былі ўнесены адпаведныя папраўкі, якія не былі разгледжаны і не мелі станоўчага заключэння КС.

У выніку Канстытуцыйны Суд Малдовы прызнаў неканстытуцыйнымі палажэнні Закона аб пераглядзе Канстытуцыі, якія тычыліся парадку выбрання прэзідэнта галасамі не менш як 3/5 дэпутатаў парламента, і аб’явіў аб вяртанні ранейшай рэдакцыі 78 артыкула Канстытуцыі, што дзейнічала да 2000 года і прадугледжвала прамыя і ўсенародныя выбары прэзідэнта.

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *