Старшынёй Нацыянальнага сходу (парламента) В’етнама ўпершыню ў гісторыі стала жанчына. Як паведамляе ТАСС, Нгуен Тхі Кім Нган была выбрана новым спікерам в’етнамскага парламента замест Нгуен Шынь Хунга, які завяршыў тэрмін сваіх паўнамоцтваў.
За выбранне Нган прагаласавалі 472 дэпутаты з 481.
Нгуен Тхі Кім Нган з’яўляецца дэпутатам Нацыянальнага сходу В’етнама з 2011 года і раней займала пасаду намесніка яго старшыні. На XII з’ездзе кіруючай Кампартыі В’етнама (КПВ) яна была рэкамендавана на пасаду кіраўніка парламента.
Нгуен Тхі Кім Нган 62 гады. Яна мае вялікі вопыт партыйнай, адміністрацыйнай і грамадскай работы: узначальвала ўпраўленне фінансаў паўднёвай правінцыі Бенчэ, была намеснікам міністра фінансаў В’етнама, міністрам працы, па справах інвалідаў і сацыяльных пытаннях.
Да канца бягучага тыдня парламенту трэба выбраць новага прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. Чыонг Тан Шанга, які завяршае свае паўнамоцтвы, як чакаецца, зменіць 61-гадовы міністр грамадскай бяспекі (МГБ) генерал Чан Дай Куанг.