Паскорыць развіццё лічбавай эканомікі

- 11:19Інфармацыйная гадзіна

Расія лічыць неабходным паскорыць развіццё лічбавай эканомікі ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС). Аб гэтым гаворыцца ў звароце Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да кіраўнікоў краін ЕАЭС у сувязі з прынятым расійскім бокам з 1 студзеня 2018 года старшынствам у вышэйшых органах саюза. Тэкст дакумента апублікаваны на сайце Крамля.

“Лічым неабходным паскорыць рэалізацыю агульнага “лічбавага парадку дня” саюза. Каардынаваць дзеянні па развіцці інтэрнэт-эканомікі, фарміраванні агульных правіл вядзення лічбавага гандлю, адзіных стандартаў абмену інфармацыяй і яе абароны”, — гаворыцца ў звароце Уладзіміра Пуціна.

Расійскі лідар заклікаў укараняць высокія тэхналогіі ў дзяржаўнае кіраванне, прамысловасць, сістэмы мытнага рэгулявання і іншыя сферы, а таксама “запускаць сумесныя канкурэнтаздольныя, інавацыйныя і навукаёмістыя вытворчасці”.