Гэта засведчыў юбілейны X Мінскі маладзёжны фестываль педагагічных ідэй і рашэнняў.
Упершыню фестываль прайшоў у 2012 годзе па ініцыятыве камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама пры падтрымцы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Арганізатарам выступіў Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі. У фестывалі прынялі ўдзел каманды маладых педагогаў з Мінска і Масквы. У той час сталі зараджацца першыя традыцыі фестывалю: творчая прэзентацыя каманд з іскрамётным гумарам і пазітыўнай энергетыкай, педагагічная гульня “Карусель” з вясёлымі і карыснымі прыёмамі работы, майстар-класы клуба настаўнікаў Мінска “Вялікі перапынак” і начное дамашняе заданне. З той пары кожны год фестываль збірае таленавітых і актыўных маладых настаўнікаў. Яны праяўляюць сябе ў творчых конкурсах і атрымліваюць новыя актуальныя для сучаснага педагога веды.
Так, на ІІ фестывалі геаграфія ўдзельнікаў пашырылася: прыехалі педагогі з Мінскай і Віцебскай абласцей, масквічы і кіеўляне. IV фестываль адбыўся ў Год моладзі і быў шчодры на падзеі і сустрэчы. Удзельнікамі сталі 16 каманд з розных гарадоў і краін. Была адкрыта інтэрактыўная музейная пляцоўка “Моладзь Беларусі”, закладзена яблыневая алея, а таксама адбылася навукова-практычная канферэнцыя. У Год культуры фестываль стаў непаўторнай арт-прасторай. Да мінчан далучыліся магістранты БДПУ імя Максіма Танка, маладыя педагогі з Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, а таксама з Волагды. На фестывалі працавала выстава арт-праектаў. VIII фестываль пераўтварыўся ў медыяхолдынг, а каманды-ўдзельніцы — у медыякампаніі. Ключавой ідэяй стала “Медыяадукацыя — для адукацыі”.
Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 11 лістапада 2022 года.