Міжнародны наглядальнік за ходам кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання ад Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД (МПА СНД) Юрый Андрэеў выказаў меркаванне, што перадвыбарная сітуацыя ў Беларусі ў цэлым і ў Мінскай вобласці ў прыватнасці стабільная. Аб гэтым ён заявіў, наведваючы Маладзечанскі раён, паведамілі ў Мінаблвыканкаме.
“Перадвыбарная сітуацыя ў вобласці і краіне ў цэлым ацэньваецца як стабільная і спакойная. Насельніцтва гатова да гэтай падзеі (выбараў у парламент. — Заўв. БелТА.), ведае сваіх кандыдытаў, падтрымлівае іх. Прэтэндэнтам, у сваю чаргу, трэба мабілізавацца, з’яднаць свае каманды і памятаць, што ў выпадку выбрання ў заканадаўчы орган яны будуць абавязаны не толькі садзейнічаць стварэнню законапраектаў, але і памятаць аб людзях, чые інтарэсы прадстаўляюць”, — заявіў Юрый Андрэеў.
Міжнародны наглядальнік ад МПА СНД у Маладзечанскім раёне азнаёміўся з работай акруговых выбарчых камісій у гарадской акрузе нумар 72, а таксама сельскай выбарчай акрузе нумар 73, наведаў участкі для галасавання. Прадстаўнік місіі наглядальнікаў і намеснік старшыні Мінскай абласной выбарчай камісіі Віктар Хатаеў, які яго суправаджаў, цікавіліся пытаннямі працэдуры вылучэння, рэгістрацыі і актыўнасці кандыдатаў, іх ініцыятыўных груп і давераных асоб, акрэдытацыі і работы наглядальнікаў.
“Мэта візіту ў Маладзечанскі раён адна: назіранне за падрыхтоўкай да выбараў і ў далейшым — маніторынг сітуацыі, якая складваецца ў горадзе і раёне напярэдадні выбарчай кампаніі, — адзначыў Юрый Андрэеў. — Задача наглядальнікаў — не ўмешвацца ў работу выбаркамаў, а паглядзець, як ідуць справы на выбарчых участках, як вядзецца выкананне асноўнага дакумента — каляндарнага плана па падрыхтоўцы да выбараў”.
Юрый Андрэеў падкрэсліў, што з размовы з прадстаўнікамі дзвюх камісій ён зрабіў выснову, што на цяперашнім этапе ніякіх парушэнняў і адхіленняў ад заканадаўства няма.
Нагадаем, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў назначаны на 11 верасня.