Плён майстэрства

- 11:44Адукацыйная прастора, Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Некалькі тысяч віцяблян і гасцей горада наведалі восеньскую выставу­продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі паўночнага рэгіёна.

Нягледзячы на пахмурнае надвор’е і дождж, у Віцебску на пляцоўцы каля Лядовага палаца спорту ў мінулую суботу з раніцы панаваў святочны настрой і віравалі гаманлівыя чэргі. Рухаліся яны бадзёра, і гэтаксама хутка пусцелі важкія грузавікі з бульбай і морквай, капустай, зернем, цыбуляй — тым слаўным багаццем, якім вясковая восень шчодра адорвае руплівых гаспадароў. 

Акрамя сельскагаспадарчай прадукцыі і прылад, можна было набыць саджанцы дэкаратыўных раслін і ягадных культур, пладовых дрэў, неабходныя ў хатнім побыце і падчас адпачынку на прыродзе рэчы, эксклюзіўныя сувеніры, адзенне, абутак, вырабы з дрэва, саломкі, скуры і металу — усё з душой створанае і вырашчанае навучэнцамі і педагогамі школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, устаноў дадатковай адукацыі. Яны ж разам выступалі ў ролі прадаўцоў, вучыліся прэзентаваць прадукцыю і абслугоўваць пакупнікоў. Фактычна для маладых людзей, хто вучыцца ў профільных установах адукацыі, праводзілі практычныя заняткі ў арыгінальным фармаце. Будучыя рабочыя і спецыялісты творча рэкламавалі асартымент і сваю ўстанову і, каб не быць галаслоўнымі, расказвалі пра ўласныя поспехі і дасягненні, умовы навучання, перспектывы працаўладкавання. Сярод пакупнікоў хтосьці цікавіўся прадукцыяй зыходзячы выключна з яе спажывецкіх якасцей, а большасць запаміналі, дзе і чаму можна навучыцца — асаб­ліва ўважлівыя будучыя абіту­рыенты і іх бацькі.

 

Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 4 кастрычніка 2022 года.